СПАНТА́ННАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,
вылучэнне эл.-магн. выпрамянення рэчывам ва ўзбуджаным стане, абумоўленае яго ўзаемадзеяннем з эл.-магн. вакуумам. Заканамернасці С.в. вызначаюцца ўласцівасцямі самой выпрамяняльнай сістэмы і не залежаць ад уздзеяння на яе знешняга эл.-магн. выпрамянення. С.в. вылучаецца крыніцамі аптычнага, рэнтгенаўскага і гама-выпрамянення (акрамя лазераў). Гл. таксама Вымушанае выпрамяненне.
т. 15, с. 97
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)